Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны

18.02.2018

Відэакансультацыя намесніка старшыні Аб'яднання, доктара медычных навук, прафесара Кірыла Прашчаева па арганізацыі дагляда за пацыентам, які перанёс інсульт. Перайсцi.

18.02.2018

Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне выступае супраць самалячэння.

У мэдыцыне, прагнозе надвор’я і выхаваньні дзяцей разьбіраюцца ўсе Перайсцi.

07.02.2018

Артыкул спецыялістаў Аб'яднання пра здаровае харчаванне для галаўнога мозга.

Глюкоза сапраўды патрэбная мозгу — ці добрае гэта самаапраўданьне? Перайсцi.

07.02.2018

Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне сумесна з Полацкім дзяржайным універсітэтам ладзіць міжнародную канферэнцыю па праблемах інклюзіўнага горада для сталых людзей, якая адбудзецца ў Наваполацку 3 мая бягучага года.

Iнфармацыйны ліст Запампаваць.

06.02.2018

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі даў інтэрв'ю расійскаму выданню "Медыцынская газета", у якім распавёў пра магчымасці фарміравання стэрэатыпаў здаровых паводзінаў у людзей сталага ўзросту.

Запампаваць.

24.01.2018

Спецыялісты Аб'яднання разам з расійскімі калегамі з Белгародскай вобласці і Белгародскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па працы з людзьмі з дэменцыяй у сістэме сацыяльнай абароны.

Запампаваць.

01.02.2018

Інфармацыйны артыкул пра ўплыў рэгулярных фізічных практыкаванняў на стан мікраарганізмаў страўнікавага тракта сталага чалавека.

Ці задаволеныя вамі вашы мікробы Перайсцi.

24.01.2018

Сумесны праект Аб'яднання і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па ўключэнні людзей з абмежаваннямі здароўя ў грамадства атрымаў залаты медаль у рэспубліканскім конкурсе "Брэнд года 2017".

Прэзентацыя Запампаваць.

Ліст-рашэнне журыЗапампаваць.

24.01.2018

Праблема дэпрэсіі з'яўляецца адной з найболш істотных для людзей сталага ўзросту. У гэтым артыкуле спецыялістаў Аб'яднання ідзе гаворка пра магчымасці харчовага ўплыву на стан настрою.

Трывога і дэпрэсія? Выпіце шклянку кефіру Перайсцi.

23.01.2018

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі даў інтэрв'ю інтэрнэт-парталу "Здаровыя людзі".

Iнтэрв'ю Перайсцi.

22.01.2018

Намеснік старшыні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў працягвае серыю відэакансультацый і ў прапануемым відэафрагменце дае парады наконт магчымасцяў прафілактыкі інсульта сярод сталых людзей.

Відэакансультацыя Перайсцi.

17.01.2018

Па дадзеных медыцынскай статыстыцы ў зімовы час значна ўзрастае колькасць падзенняў сярод людзей сталага ўзросту. Нашыя парады пра тое, як уберагчыся падзенняў можна прачытаць па спасылцы Перайсцi.

12.01.2018

На імя старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага прыйшло афіцыйнае запрашэнне ўвайсці ў склад праўлення Еўрапейскага герыятрычнага таварыства і прыняць удзел у наступным яго паседжанні, якое адбудзецца ў Рыме 7 - 8 сакавіка бягучага года.

Ліст Запампаваць.

12.01.2018

У адрас Аб'яднання прыйшоў ліст ад Геранталагічнага таварыства Рэспублікі Сербія, у складзе якога знаходзіцца запрашэнне прыняць удзел у працы юбілейнай, дзясятай, міжнароднай канферэнцыі па геранталогіі і герыятрыі ў Белградзе і выступіць з дакладамі, прысвечанымі праблемам харчавання старэйшага пакалення.

Праграма канферэнцыі. Запампаваць.

12.01.2018

У надыйшоўшым годзе Аб'яднанне будзе працягваць супрацоўніцтва з усімі ўстановамі, якія зацікаўлены ў павышэнні якасці працы з людзьмі сталага і старэчага ўзросту. Да найбольш актыўных нашых партнёраў адносіцца камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Ліст Запампаваць.

11.01.2018

Да адной з найважнейшых праблемаў людзей сталага ўзросту адносіцца адзінота. Пра гэта чарговы артыкул спецыялістаў Аб'яднання.

Прафэсары Ільніцкі і Прашчаеў: зьвярніце ўвагу на адзінокіх людзей у навагоднія сьвяты Перайсцi.

11.01.2018

Старшыня Аб'яднання і намеснік старшыні, прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў у суаўтарстве з доктарам-герыятрам Аленай Коршун апісалі новый клінічны сіндром, які атрымаў назву сіндром хранічнага інфармацыйнага знясілення.

Падрабязнасці знайсці тут. Перайсцi.

11.01.2018

Мы працягваем падрыхтоўку пазнавальных артыкулаў з карыснай інфармацыяй для шырокага чытача па актуальных пытаннях геранталогіі і герыятрыі. Наступны наш артыкул прысвечаны праблеме саркапеніі.

Зялёная гарбата карысная для мышцаў у сталым узросьце Перайсцi.

11.01.2018

У "Маладзечанскай газеце" апублікавана справаздача аб асветніцкай акцыі Аб'яднання, якая была зладжана ў горадзе Маладзечна ў лістападзе 2017 года і была прысвечана праблемам фарміравання здаровага старэння.

Здароўе народа – справа дзяржаўная Перайсцi.

10.01.2018

У выданні "Папярэджанне Плюс" выйшла інтэрв'ю са старшынёй Аб'яднання, прафесарам Андрэем Ільніцкім, якое прысвечана праблеме прафілактыкі падзенняў у людзей сталага і старэчага ўзростаў.

Тэкст інтэрв'ю Спампаваць.

10.01.2018

Перад эпідэмічным павышэннем захворваемасці вострымі віруснымі інфекцыямі верхніх дыхальных пуцей згодна з рэкамендацыямі Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя мы папярэджваем не выкарыстоўваць самастойна антыбіётыкі.

Tэкст артыкула Перайсцi.

2017 г.

Перайсцi

2016 г.

Перайсцi

2015 г.

Перайсцi

2013-2014 гг.

Перайсцi

Web-master Олейниц Э. В.