Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны

26.02.2020

Выйшаў у свет новы нумар Еўрапейскага часопіса герыятрычнай медыцыны.

Перайсці.

26.02.2020

Намеснік старшыні Аб'яднання, прафесар К.І.Прашчаеў даў вялікае інтэрв'ю рэсурсу "Свабода", у якім выказаў сучасную пазіцыю наконт гендэрных праблем пенсійнага ўзросту.

Перайсці.

11.02.2020

Нашае Аб'яднанне сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам ладзіць чарговую міжнародную канферэнцыю "Другія акадэмічныя геранталагічныя чытанні імя акадэміка Я.Ф.Канаплі", якая пройдзе ў Гомелі 27 сакавіка бягучага года. Запампаваць першы інфармацыйны ліст.

04.02.2020

Інтэрв'ю старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага журналістцы Марыі Эйсмант "Узрост падманваць не трэба, бо ўсё роўна не атрымаецца".

Перайсці.

02.02.2020

Прапануем вашай увазе справаздачу аб дзейнасці Аб'яднання ў 2019 годзе і план працы ў 2020 годзе.

20.01.2020

Намеснік Старшыні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў прыняў удзел у перадачы цыклю "Расія - Беларусь. Хроніка садружнасці" на "Радые Расія", у якой распавёў пра расійска-беларускія рэгіянальныя праекты ў галіне ранняга выяўлення дэменцыі і стварэння тэрапеўтычнага асяроддзя у дамах-інтэрнатах для людзей сталага ўзросту і інвалідаў.

Перайсці.

20.01.2020

Намеснік Старшыні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў 5 студзеня бягучага году правёў адкрытую лекцыю, якая была прысвечана фарміраванню культуры харчавання з мэтай дасягнення здаровага старэння, а таксама прэзентацыю кнігі "Працяг будзе. Кніга пра ўзрост" у горадзе Полацку, у музеі традыцыйнага ткацтва Пазер'я.

Перайсці.

20.01.2020

Вучоны сакратар Аб'яднання, доктар медыцынскіх навук Таццяна Аленская прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка, якая адбылася ў Віцебскім медыцынскім універсітэце 15 студзеня. Падчас сустрэчы, у якой таксама удзельнічалі галоўны спецыяліст па герыятрыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Л.Жылевіч і кіраўніцтва ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, абмяркоўваліся шляхі павышэння якасці доўгатэрміновага дагляду за людзьмі сталага веку.

20.01.2020

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі 18 студзеня выступіў з лекцыяй перад сацыяльнымі працаўнікамі Віцебскай вобласці, у якой распавёў пра новыя міжнародныя падыходы да працы з людзьмі сталага ўзросту. У прыватнасці, асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі праграмы Інтэгральнай дапамогі людзям сталага ўзросту (ICOPE), якая распрацавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Мерапрыемства адбылося на базе Наваполацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

2019 г.

Перайсцi

2018 г.

Перайсцi

2017 г.

Перайсцi

2016 г.

Перайсцi

2015 г.

Перайсцi

2013-2014 гг.

Перайсцi

Web-master Олейниц Э. В.