Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны

25.12.2017

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі атрымаў віншаванні з навагоднімі святамі і Раством ад дырэктара Санкт-Пецярбургскага інстытута біярэгуляцыі і геранталогіі, члена-карэспандэнта РАН, прафесара У.Х.Хавінсона.

Тэкст віншавання Запампаваць.

22.12.2017

Спецыялісты Аб'ядання прынялі ўдзел у працы IV Маскоўскай канферэнцыі па геранталогіі і герыятрыі (21 - 22 снежня, Масква), дзе распавялі пра ўласны вопыт уладкавання жыцця кліентаў дамоў для састарэлых, пакутваючых на дэменцыю.

Сайт канферэнцыі Перайсцi.

22.12.2017

Кароткае інтэрв'ю з намеснікам старшыні Аб'яднання, прафесарам К.І.Прашчаевым пра карысць вітаміна D у сталым узросце.

Iнтэрв'ю Перайсцi.

22.12.2017

Відэаролік намесніка старшыні Аб'ядання, прафесара К.І.Прашчаева пра харчаванне ў сталым узросце.

Відэаролік Перайсцi.

20.12.2017

Актывіст Аб'яднання, кіраўнік узорнага аб’яднання аматараў фальклора “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклора Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Ірына Ляшкевіч прыняла ўдзел у фальклорным фестывалі, які адбыўся ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці.

Тэкст выступлення Спампаваць.

18.12.2017

Выйшаў у свет адукацыйны артыкул, падрыхтаваны спецыялістамі Аб'яднання, прысвечаны важкасці падтрымання стаматалагічнага здароўя ў сталым узросце.

Сіла цягліц у сталым веку залежыць ад здароўя зубоў Перайсцi.

09.12.2017

У беларускіх сродках масавай інфармацыі сталі з'яўляцца артыкулы пра канферэнцыю, прысвечанай праблемам дэменцыі, якая прайшла ў горадзе Віцебске ў лістападзе бягучага года пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага грамадсткага аб'яднання.

Технологии эрготерапии внедряются в работу с пожилыми людьми в Витебске Перайсцi.

07.12.2017

Меркаванне нашага Аб'яднання з нагоды сучасных навукова абгрунтаваных падыходаў да прафілактыкі анкалагічных захворванняў шляхам дыетычных захадаў.

Харчаваньне і рак у сталым узросьце Перайсцi.

04.12.2017

Пад кіраўніцтвам старшыні Аб'яднання, прафесара А.Ільніцкага 1 снежня ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў адбылася асветніцкая акцыя для выкладчыкаў і студэнтаў "Старэнне і плады цывілізацыі: як зменіцца адвечны беларускі шлях".

Справаздача з сайта ўніверсітэта Перайсцi.

04.12.2017

Згодна з Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у Віцебскім медыцынскім універсітэце пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага геранталалічнага грамадскага аб'яднання 29 лістапада адбылася рэспубліканская канферэнцыя з міжнародным удзелам "Атака на ідэнтычнасць у сучасным свеце: праблема дэменцыі".

Праграма канферэнцыі Запампаваць.

04.12.2017

Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне прапануе чаговы асветніцкі артыкул, прысвечаны праблеме прадухілення ўзроставай крохкасці костак шляхам дыеты.

Як прадухіліць узроставую крохкасьць костак Перайсцi.

04.12.2017

У пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях 28 лістапада бягучага года адбыўся круглы стол с удзелам членаў праўлення Аб'яднання, у межах якога абмяркоўваліся праблемы ўкаранення здаровага лада жыцця ў старэйшых узроставых групах і ўдасканалення сацыяльнай дапамогі асобам старэйшага ўзросту. Практыка падобнага кшталту абмеркаванняў будзе працягнута.

04.12.2017

Па ініцыятыве дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Л.М.Канановіч у горадзе Маладзечна адбыўся семінар "Старэнне і здароўе: што павінен ведаць кожны", у якім удзельнічалі адказныя працаўнікі райвыканкама, прадстаўнікі сістэм аховы здароўя і сацыяльнай працы, ветыранскіх арганізацый горада. Старшыня і намеснік старшыні Аб'яднання, прафесары А.Ільніцкі і К.Прашчаеў адказалі на шматлікія пытанні прысутных.

Cайт Палаты Прадстаўнікоў Перайсцi.

26.11.2017

Чарговыя рэкамендацыі Аб'яднання па прадухіленню артэрыяльнай гіпертэнзіі ў сталым узросце шляхам прытрымлівання пэўных дыетычных захадаў.

Сыр прадухіляе павышаны артэрыяльны ціск у сталым узросьце Перайсцi.

18.11.2017

Праўленне Аб'яднання атрымала падзячны ліст з адзнакай плённага ўдзела ў працы выставы-кірмаша "Жывеш здарова", які адбыўся у горадзе Воршы ў кастрычніку бягучага года.

Падзячны ліст Запампаваць.

17.11.2017

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі прыняў удзел у працы Міжнароднай школы старэння ААН, якая была зладжана Геранталагічным таварыствам Рэспублікі Азербайджан у Баку і праходзіла з 13 па 15 лістапада бягучага года ў Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана.

Прэс-рэліз Перайсцi.

17.11.2017

Спецыялісты Аб'яднання падрыхтавалі артыкул, прысвечаны праблеме карыстання соллю падчас прыгатавання ежы.

Як саліць ежу ў сталым узросьце Перайсцi.

09.11.2017

Аб'яднанне працягвае публікацыю шэрагу артыкулаў, прысвечаных праблеме правільнага харчавання ў сталым узросце. Прапануем Вашай увазе спасылку на артыкул па карысці часовага абмежавання калорый для дасягнення актыўнага даўгалецця.

Чаму часам карысна пагаладаць — погляд герантолягаў Перайсцi.

09.11.2017

З 25 па 28 кастрычніка 2017 года на базе Лядовай Арэны ў г. Орша адбыўся IV міжнародны форум здаровага ладу жыцця і рэспубліканская выстава-кірмаш" Выдатна жывеш". 27-га кастрычніка тэматыка мерапрыемстваў была прысвечана праблемам людзей сталага ўзросту. Для моладзі і асоб старэйшага ўзросту вучоным сакратаром Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання, загадчыцай кафедры медыцынскай рэабілітацыі дацэнтам Аленской Т. Л. быў праведзены тэлемост "Асноўныя пытанні аказання дапамогі асобам старэйшага ўзросту" з удзелам А.В.Байда, загадчыкам кафедры герыятрыі і геранталогіі Беларускай медычнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Таксама для медыцынскіх работнікаў, сацыяльных работнікаў спецыялістамі Аб'яднання былі прачытаны лекцыі аб медыка-сацыяльнай рэабілітацыі асоб сталага ўзросту з кагнітыўнымі парушэннямі і пасля перанесенага вострага парушэння мазгавога крыватоку

03.11.2017

Вучоны сакратар Аб'яднання, дацэнт Таццяна Аленская выказала экспертную думку Інтэрнэт-парталу Милосердие.ru па пытаннях сучаснай арганізацыі якасці знаходжання людзей сталага ўзросту ў дамах-інтэрнатах.

Інтэрнэт-партал Милосердие.ru Перайсцi.

01.11.2017

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі прачытаў Інтэрнэт-лекцыю для настаўнікаў ДУА "Гімназія № 1 горада Слоніма", у якой узняў пытанні сучасных падыходаў да здаровага старэння і прафілактыкі заўчаснага старэння.

Cайт гімназіі Перайсцi.

26.10.2017

Адной з найвялікшых праблем старэючага грамадства з'яўляецца пашырэнне распаўсюджанасці страты памяці. У адказ на гэты сучасны выклік Аб'яднанне падрыхтавала парады па харчаванню для кожнага, якія дапамогуць абараніць старэючы мозг ад згубы памяці.

Старэючы мозг і харчаваньне Перайсцi.

19.10.2017

Рэкамендацыі Аб'яднання па правільнаму харчаванню ў сталым узросце на падставе эксперыментальных дадзеных аб рэчавах, якія зніжаюць інтэнсіўнасць свабоднарадыкальнага акіслення.

Клубніцы, чарніцы і шпінат могуць запаволіць старэньне Перайсцi.

16.10.2017

Сумесна з беларускай службай "Радыё Свабода" нашае геранталагічнае аб'яднанне распачынае навукова-папулярную, адукацыйную серыю артыкулаў, прысвечаную здароваму харчаванню ў сталым узросце.

Першы артыкул адукацыйнай серыі Перайсцi.

16.10.2017

Старшыня Аб'яднання і намеснік Старшыні прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў па запрашэнню пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях прачыталі лекцыю і правялі майстар-клас для дэпутатаў на тэму "Старэнне ў сучаснай Беларусі: як захаваць здароўе і павысіць якасць жыцця. Рэкамендацыі герантолагаў для кожнага". Былі дадзены адказы на шматлікія пытанні прысутных.

16.10.2017

Намеснік старшынні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў прыняў удзел у працы канферэнцыі "Геранталогія - мульцідысцыплінарная праблема", якая адбылася ў Мінску 13 кастрычніка бягучага года на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Адбылося яго выступленне з дакладам "Практ СААЗ "Горад, дружалюбны да сталых" і магчамасці яго рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

Прагляд праграмы па спасылцы Перайсцi.

16.10.2017

У Мінску пры ўдзеле Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання, Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа адбылася междысцыплінарная канферэнцыя "Грамадства для ўсіх узростаў". Мерапрыемства было праведзена ў межах міжнароднай спецыялізаванай выставы "Медыцына і здароўе".

Прэс-рэліз Перайсцi.

Спампаваць інфармацыю пра канферэнцыю з сайта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Перайсцi.

06.10.2017

Праўленне аб'яднання даслала вітальны адрас у бок слухачоў Універсітэта залатога веку, які месціцца ў Гродна, наступнага зместа. "Паважаныя слухачы і выкладчыкі Ўніверсітыта Залатога веку! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды пачатка чарговага навучальнага года! Апошнім часам важкім напрамкам сусветнай навуцы і практыкі ў галіне геранталогіі і герыятрыі з'яўляецца непарыўнае павышэнне кваліфікацыі людзей сталага ўзросту, авалодванне імі новых навыкаў і прафесійных якасцей. Гэта дазваляе ім адчуваць запатрабавальнасць у супольнасці і надае годнасць. Разам Вы робіце добрую і высакародную справу, якая судзейнічае развіццю больш шчыльнаму кантактаванню паміж пакаленнямі, узмацняе еднасць і веру адзін у аднаго. Мы жадаем Вам, шаноўнае спадарства, здароўя, поспехаў і плёну ў новым навучальным годзе! Ад імя Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання, члены навуковай рады Ўніверсітэта Залатога веку прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў."

сайт Універсітэта Перайсцi.

06.10.2017

Старшыня аб'яднання, доктар медычных навук, прафесар А.М.Ільніцкі даў шэраг інтэрв'ю выданню "Камсамольская праўда ў Беларусі", у якіх расказаў пра сучаснае разуменне здаровага старэння і пра антыўзроставую медыцыну.

Подводит память? Пусть внуки научат компьютерным играм! Перайсцi.

Врач-гериатр: «Здоровое старение - это не старение без болезней» Перайсцi.

06.10.2017

Мы працягваем нашу працу ў галіне прасоўвання здароўя і ў гэтым рэчышчы выйшаў чарговы адукацыйны артыкул, прысвечаны здароваму харчаванню, а менавіта прабіётыкам і прэбіётыкам.

Што такое прабіётыкі і прэбіётыкі, або яшчэ раз пра ёгурт Перайсцi.

06.10.2017

Беларуская рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне прынята ў склад Еўрапейскага герыятрычнага таварыства ў якасці асацыііраванага сябра.

Belarus (Observer Status) Перайсцi.

22-23 чэрвеня 2017 г.
Астана, Казахстан

Дэлегацыя Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прыняла ўдзел у працы Другога Еўразійскага з'езда герантолагаў.

30 траўня 2017 г.,
Мінск, Беларусь

Нашы артыкулы ў прэсе ў траўнi 2017 г.

Беларускі бярозавік супраць кока-колы. Што ў сьпёку лепш?Перайсцi.

Кава ў сьпёкуПерайсцi.

Адзіная перавага лішняй вагі праяўляецца летамПерайсцi.

Колькі часу трэба быць на морыПерайсцi.

Непажаданыя канікулы для дарослых — мэдыкамэнтозныяПерайсцi.

Старыя словы ў новым часеПерайсцi.

30 красавiка 2017 г.,
Мінск, Беларусь

Мы ў беларускай прэсе ў красавiку 2017 г.

Дыета Брыстальская, гарод беларускіПерайсцi.

Лекары раяць: мужам і жонкам трэба казаць праўду!Перайсцi.

Таямніца кожнай чацьвёртай жанчыны пасьля 40 гадоўПерайсцi.

І памяшканьні могуць хварэцьПерайсцi.

20 красавiка 2017 г.,
Санкт-Пецярбург, Расія

Прафесар А.М. Ільніцкі атрымаў падзяку за ўдзел у якасці лектара ў Школе па геранталогіі ў Санкт-Пецярбургу, арганізаванай Міжнародным Інстытутам старэння ААН-Мальта.

ПадзякаЗапампаваць.

31 сакаваiка 2017 г.
Мінск, Беларусь

У газеце "Медыцынскі веснік" надрукаваны чарговы артыкул iз серыi «Нататкi герантолагаў».

Медыцынскі веснік Перайсцi.

29 сакаваiка 2017 г.
Мінск, Беларусь

На Радыё Свабода выйшаў артыкул А. Ільніцкага і К. Прашчаева «Не адбірайце ў сталага чалавека яго імя».

Глядзіце спасылку Перайсцi.

28 сакавіка 2017 г.
Лясное, Беларусь

Рэспубліканскі шпіталь ветэранаў войнаў імя Машэрава і Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае аб'яднанне ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя правялі рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю "Геранталогія ў Беларусі: стан і перспектывы".

2 сакавіка 2017 г.
Масква, Расія

Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання, прафесар А.М.Iльнiцкi на пасяджэнні вучонага савета Інстытута агульнай паталогіі і патафізіялогіі Расiйскай Акадэмii Навук уручыў сертыфікат Ганаровага члена праўлення аб'яднання доктару медыцынскіх навук, прафесару, акадэміку РАН Уладзiмiру Мiкалаевiчу Шабалiну.

1-2 сакавіка 2017 г.
Мінск, Беларусь

Прафесар Кірыл Прашчаеў разам з нямецкімі калегамі прыняў удзел у працы экспертнай групы пры МГА "Узаемаразуменне". Былі абмеркаваны патрэбы ў сацыяльных праектах, накіраваных на забеспячэнне інклюзіі маламабільных пажылых людзей.

1 сакавіка 2017 г.
Мінск, Беларусь

На Радыё Свабода выйшаў артыкул А. Ільніцкага і. К. Прашчаева "Што рабіць з асяродзьдзем, якое спрыяе атлусьценьню".

Глядзіце спасылку Перайсцi.

28 лютага 2017 г.
Мінск, Беларусь

Прафесар К. Прашчаеў даў інтэрв'ю часопісу "VIP City" па праблемах здаровага ладу жыцця.

22 лютага 2017 г.
Мінск, Беларусь

Прафесар К. Прашчаеў даў інтэрв'ю цэнтру "Стройная персона" па праблемах атлусцення.

Фрагмент інтэрв'ю глядзіце па спасылцы Перайсцi.

22 лютага 2017 г.
Мінск, Беларусь

На Радыё Свабода выйшаў чарговы артыкул А. Ільніцкага і. К. Прашчаева пра здаровы лад жыцця.

Глядзіце спасылку Перайсцi.

20 лютага 2017 г.
Мінск, Беларусь

У газеце "Медыцынскі веснік" надрукаваны чарговы артыкул iз серыi «Нататкi герантолагаў».

Медыцынскi веснiк Перайсцi.

14 лютага 2017 г.
Вiцебск, Беларусь

Супрацоўнікі факультэта "Здароўезахаванне" УА "Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт", Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне сумесна з майстрамі народнай творчасці на базе Культурна-гістарычнага комплексу Задзвінне "Залатое кальцо" г. Віцебска ладзілі міждысцыплінарны майстар-клас па этнарэабілітацыі "Як правільна не старэць па-беларуску ў добрым руху" для асоб старэйшага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г Віцебска, студэнтаў 6 курса лячэбнага факультэта з Туркменістана, якія навучаюцца у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На майстар-класе прысутнічалі таксама карэспандэнты тэлеканала Беларусь 1.

27 студзеня 2017 г.
Мінск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне стала пераможцам у прафесійным конкурсе "Брэнд года - 2016".

26-27 студзеня 2017 г.
Санкт-Пецярбург, Расія

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала стажыроўку для спецыялістаў Рэспубліканскага клінічнага шпіталя імя П.М.Машэрава ў г. Санкт-Пецярбург. Беларускія спецыялісты азнаёміліся з працай гарадскога герыятрычнага цэнтра і лабараторыі патамарфалогіі і малекулярнай дыягностыкі.

20 студзеня 2017 г.,
Кіеў, Украіна

Прафесар Андрэй Ільніцкі выступіў з лекцыяй, прысвечанай сучаснай стратэгіі прасоўвання здароўя (Health Promotion) на Міжнародным кангрэсе па антыўзроставай медыцыне.

15 студзеня 2017 г.
Мінск, Беларусь

У газеце "Медыцынскі веснік" апублікаваны артыкул аб тэрапіі ўспамінамі.

Медыцынскi веснiк Перайсцi.

10 студзеня 2017 г.,
Лясны Мінскай вобласці, Беларусь

Рабочая нарада па ўзаемадзеянні Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання, Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў вайны iмя П.М. Машэрава і кафедры геранталогіі і герыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшла на базе шпіталя.

9 студзеня 2017 г.,
Верхнядзвінск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне пры падтрымцы Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (старшыня - Марковіч I.I.) і Верхнядзвінскага раённага савета дэпутатаў (старшыня - Козел І.Ф.) арганізавала семінар на тэму: "Горад, прыязны да сталых людзей".

6 студзеня 2017 г.,
Мiнск, Беларусь

Мы ў беларускай прэсе ў снежнi 2016 г.

Медыцынскi веснiк Перайсцi.

Вiцебскiя весцi Перайсцi.

Сайт Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Перайсцi.

Сайт «Eventer.by» Перайсцi.

5 студзеня 2017 г.,
Мiнск, Беларусь.

5 студзеня ў Беларусі - Дзень сацыяльнага работніка. Праца нашых калег вельмі складаная, але адначасова непрыкметная, аб такой прафесіі многія не ведаюць. Але менавіта сацыяльныя работнікі забяспечваюць максімальна годнае жыццё пажылых людзей і людзей розных узростаў з псіхафізічнымі асаблівасцямі ў дамах-інтэрнатах. Менавіта яны, не шкадуючы сіл і часу, укладваюць душу і энергію ў рэабілітацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Менавіта яны замяняюць родных тым, хто застаўся адзiн ці ад каго адвярнуліся сваякі. Менавіта яны прыходзяць на дапамогу людзям, якія засталіся без жылля і працы, і якіх у грамадстве пагардліва называюць "бамжамі". Менавіта яны часта першымі становяцца на лінію дапамогі ахвярам гвалту і іншым людзям, якія апынуліся ў крызісных сітуацыях. Усё гэта і многае іншае робяць сацыяльныя работнікі. Дарагія нашы калегі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Вашым прафесійным святам ад Вашых калег-урачоў! Здароўя Вам, Вашым родным, блізкім і Вашым кліентам! Дзякуй Вам за Вашу працу!

3 студзеня 2017 г.,
Вiцебск, Беларусь

Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прафесар А.М.Ільніцкі атрымаў падзяку Старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва Вiцебскага аблвыканкама А.М.Хрыстафорава.

2016 г.

Перайсцi

2015 г.

Перайсцi

2013-2014 гг.

Перайсцi

Web-master Олейниц Э. В.