Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны 2013-2014

24-29 лiстапада 2014 г.,
Алматы, Казахстан.

У Казахскiм медыцынскім універсітэце паслядыпломнай адукацыі адбылася серыя семінараў на тэму: "Медыка-сацыяльныя праблемы дапамогі пажылым людзям у сістэме першаснай медыка-санітарнай дапамогі". У якасці вядучага лектара ў іх прыняў удзел прафесар Кірыл Прашчаеў. Яго кандыдатура была рэкамендавана кіраўніцтвам Еўрапейскай Асацыяцыі Геранталогіі і Герыятрыі (EU-IAGG). У ходзе праведзеных семінараў былі разгледжаны пытанні дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі і прафілактыкі асноўных герыятрычных сіндромаў.

20 лістапада 2014 г.,
Віцебск, Беларусь

Выканаўчы дырэктар аб’яднання Вольга Грачыха прыняла ўдзел у навукова-практычным семінары Універсітэта "МІТСО". Больш iнфармацыi па спасылцы Перайсцi

19 лютага 2014 г.,
Мінск, Беларусь.

Сёння стартаваў сумесны праект Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання і беларускай рэспубліканскай газеты "Ваша здароўе" "Парады вядомых герантолагаў". Штомесяц у газеце будуць публікавацца інтэрв'ю з вядомымі айчыннымі і замежнымі спецыялістамі ў галіне вывучэння праблем старэння.

З першым выпускам можна азнаёміцца па спасылцы Перайсцi

23-27 чэрвеня 2013 г.,
Сяул, Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя)

На 20-ым з'ездзе Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне прынята ў члены Міжнароднай асацыяцыі, а старшыня аб'яднання Андрэй Ільніцкі ўвайшоў у склад яе праўлення.

Web-master Олейниц Э. В.