Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны

28 снежня 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прафесар А.М.Ільніцкі атрымаў падзяку Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

ПадзякаЗапампаваць.

20-24 снежня 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

У рамках выставы-кірмашу «50 плюс» пад брэндам Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання працавала Лабараторыя інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця. Справаздача аб мерапрыемстве ў файле. Глядзiце iнфармацыю ў файле.Запампаваць.

14 снежня 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

На платформе Галерэі tut.by "ДЗЕД@line" (г. Мінск) здейснілася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага геранталагічнагаграмадскага аб'яднання, факультэта "Здароўезахаванне"УА "Віцебскі дзяржаўны медіцынскі ўніверсітэт", і народных майстроў Віцебскага рэгіона. Глядзiце iнфармацыю ў файле.Запампаваць.

2 снежня 2016 г.,
Вiцебск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне прыняло ўдзел у Рэспубліканскай канферэнцыі «Біяэтыкаі і сучасныя праблемы медыцынскай этыкі і дэанталогіі», якая прайшла на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».

З праграмай і матэрыяламі Вы можаце азнаёміцца ў прымацаваных файлах.

Праграма Запампаваць.

Матэрыялы Запампаваць.

19 лістапада 2016 г.,
Вiцебск, Беларусь

Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае аб’яднанне разам з Miнiстэрствам працы i сацяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь арганiзавала рэспублiканскую канферэнцыю «Распрацоўка i iмплементацыя рэгiянальных стратэгiй барацьбы з дэменцыяй».

17 лiстапада 2016 г.,
Валожын, Беларусь

Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае аб’яднанне разам з фондам «Узаемаразуменне» арганiзавала семiнар «Ад кволасцi да моцы: сучасныя пранцыпы геранталагiчнай дапамогi» для прадстаўнiкоў ciстэмы сацыяльнай дапамогi.

16 лістапада 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае аб’яднанне разам з фондам «Узаемаразуменне» арганiзавала семiнар «Ад кволасцi да моцы: сучасныя пранцыпы геранталагiчнай дапамогi» для прадстаўнiкоў валанцёрскага руху.

2 лістапада 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

У рамках рубрыкі радыё "Свабода" "На здароўе" Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднаннераспачало геранталагiчны асветніцкі праект. З першым выпускам можна азнаёміцца па спасылцы Перайсцi.

1 лістапада 2016 г.,
Орша, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне ўзнагароджана Дыпломам Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця за актыўны ўдзел і прыцягненне ўвагі насельніцтва да здаровага ладу жыцця.

28 кастрычніка 2016 г.,
Віцебск, Беларусь

Прафесар А. М. Ільніцкі выступіў з актавой лекцыяй «Сучасная геранталогія і дыялог пакаленняў» для выкладчыкаў і студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсіта. Таксама прафесар А. М. Ільніцкі ўручыў падзяку Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прарэктару ўніверсітэта па вучэбнай рабоце прафесару Н.Ю. Канявалавай.

27 кастрычніка 2016 г.,
Мінск, Беларусь

Прафесар А. М. Ільніцкі прыняў удзел у культуралагічным праекце беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай «Што думаюць чытачы аб літаратурнай крытыцы?». Больш падрабязна аб праекце глядзіце тут Перайсцi.

27 кастрычніка 2016 г.,
Віцебск, Беларусь

Адбылася канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю Віцебскага абласнога дыспансера спартыўнай медыцыны. Прафесар А. М. Ільніцкі прыняў удзел у гэтай канферэнцыі з лекцыяй, прысвечанай праблемам саркапенii. Таксама прафесар А. М. Ільніцкі ўручыў падзяку Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання галоўнай лекарцы дыспансера І. М. Дзеркач.

25 кастрычніка 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

У адпаведнасці з Планам работы пасяджэнняў секцыі «Метадычнае суправаджэнне стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання» Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання на 2016 год, зацверджаным намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны А.А. Румакам, 25 кастрычніка 2016 г. на базе ДУ "Дом інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў» (г. Мінск) адбылося пашыранае пасяджэнне секцыі па тэме: «Комплексная рэабілітацыя грамадзян, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме, у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання».

На пасяджэнне выступілі супрацоўнікі факультэта «Здароўезахаванне» УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» старшы выкладчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі Валуй А.А. з дакладам "Фізічная рэабілітацыя пацыентаў з выяўленымі парушэннямі рухальнай актыўнасці». Каваленка Ю.А.- старшы выкладчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі ВДМУ, «Лячэбная фізкультура ў пацыентаў з выяўленымі рухальнымі парушэннямі».

19-22 кастрычніка 2016 г.,
Орша, Беларусь.

Адбылася III спецыялізаваная выстава-кірмаш «Цудоўна жывеш». На пленарным пасяджэнні да гасцей і ўдзельнікаў выставы-кірмашу з прывітальным словам выступіла вучоны сакратар Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання, дэкан факультэта «Здароўезахаванне» УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, загадчыца кафедры медыцынскай рэабілітацыі, дацэнт Аленская Т.Л. У рамках Года Культуры-2016 19 кастрычніка 2016 г. быў праведзены міждысцыплінарны майстар-клас для насельніцтва «Здароўе мозгу - у канцэпцыі медыцыны і народнай творчасці Беларусі і Расеі». З удзелам прафесарска-выкладчыцкага складу Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання адбыўся круглы стол "Актуальныя пытанні здаровага ладу жыцця – дыялог Беларусі і Расеі» (мадэратар дацэнт Аленская Т.Л.). 20 кастрычніка 2016 г. у рамках Года Культуры-2016 былі праведзеныя лекцыя і міждысцыплінарны майстар-клас для медработнікаў «Кагнітыўныя парушэнні: лячэнне, эрготерапія, этнореабілітацыя». Для жыхароў г. Орша і гасцей выставы-кірмашу адбыўся міждысцыплінарны майстар-клас "Як правільна не старэць па-беларускуў добрым руху".

12 кастрычніка 2016 г.,
Мiнск, Беларусь.

Прайшло першае пасяджэнне клуба «Дзед@ЛАЙН» у Галерэі TUT.BY

Запампаваць прэс-рэліз

11 кастрычніка 2016 г.,
Мiнск, Беларусь.

Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прафесар А. Ільніцкі выступіў у якасці лектара на школе Інстытута старэння ААН, якая прайшла ў горадзе Мінску.

10 кастрычніка 2016 г.,
Гродна, Беларусь

Прафесар А. М. Ільніцкі запрошаны ў якасці ганаровага члена ў навуковую раду Універсітэта залатога веку г. Гродна.

Запампаваць Запрашэнне

10 кастрычніка 2016 г.,
Масква, Расiя.

Артыкул прафесара А. М. Ільніцкага, прафесара К. І. Прашчааева і В.М. Астапенкi экспертнай камісіяй Саюза аховы псіхічнага здароўя Расіі прызнан лепшым артыкулам па праблеме дэменцыі. У гэтым артыкулу аўтары выклалі вопыт рэалізацыі Стратэгіі сацыяльнай службы Віцебскай вобласці па барацьбе з дэменцыяй.

07 кастрычніка 2016 г.,
Масква, Расiя.

Прафесар А. Ільніцкі выступіў у якасці эксперта на пасяджэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якое прайшло ў рамках канферэнцыі "Псіхічнае здароўе - 2016".

06 кастрычніка 2016 г.,
Мiнск, Беларусь.

Адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя метады ў герыятрыі". Вучоны сакратар Беларускага рэспубліканскага геронтологического грамадскага аб'яднання, дэкан факультэта «Здароўезахаванне» Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі, к.м.н., дацэнт Аленская Т.Л. прадставіла даклад «Сіндром кагнітыўных парушэнняў ў асоб старэйшага ўзросту: асноўныя аспекты медыка-сацыяльнай рэабілітацыі». З дакладам "Герыятрычных падыход у герыятрыі" выступіла парнер Беларускага аб’яднання д.м.н., прафесар кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставой медыцыны Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенства Расіі, старшы навуковы супрацоўнік аддзела клінічнай геранталогіі АНО "Навукова-даследчы медыцынскі цэнтр" Геранталогія " Гарэлік С.Г.

04 кастрычнiка 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

У газеце «Аргументы I факты - Беларусь» надрукавана iнтэрв’ю з прафесарам Kiрылам Прашчаевым па праблемах геранталогii. З тэкстам можна азнаёмiцца па спасылцы Перайсцi.

29 верасня 2016 г.,
Мінск, Беларусь

29 верасня 2016 г. у Мінску працавала «Лабараторыя інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця». Яе арганізатарамі выступілі Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай галiны, часопіс «Навука і інавацыі». У наступны раз лабараторыя адкрые свае дзверы 23 снежня ў Мiнскiм Палацы мастацтваў па адрасе вул. Казлова, 3. Больш iнфармацыi глядзiце ў файле.
Запампаваць

28-30 верасня 2016 г.,
Нiца, Францыя

Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прафесар Андрэй Iльнiцкi ўзяў удзел у 10-й Сусветнай канферэнцыi па гератэхналогiях з дакладам «Электронная платформа для спецыялiзаванага геранталагiчнага агляду». Запампаваць

26 верасня 2016 г.,
Масква, Расія

Круглы стол на тэму "Удасканаленне медыка-сацыяльных падыходаў да павышэння якасці жыцця грамадзян старэйшага пакалення, якія пакутуюць на старэчаю дэменцыю" прайшоў у Інстытуце дадатковай прафесійнай адукацыі Дэпартамента сацыяльнай абароны г. Масквы. Прафесар Кірыл Прашчаеў выступіў у якасці эксперта і падзяліўся вопытам рэалізацыі падобнага праекта ў Віцебскай вобласці.

18-24 верасня 2016,
Наваполацк, Беларусь

З 18 па 24 верасня 2016 г. ў Наваполацку адбылася Еўрапейская школа прафiлактычнай геранталогii, у якой прынялi ўдзел мадэратары i прамоўтары здаровага ладу жыцця.
Перайсцi.

22 верасня 2016 г.,
Лётцы, Беларусь

Вучоны сакратар Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання дацэнт Таццяна Аленская арганізавала семінар на тэму "Сучасныя метады фізіятэрапіі ў антыўзроставай медыцыне" ў санаторыі прафсаюзаў "Лётцы".

17 верасня 2016 г.,
Мiнск, Беларусь

У рэспублiканскай газеце «Культура» надрукавана iнтэрв’ю з прафесарам Андрэем Iльнiцкiм «Доктар, небыякавы да культуры». З тэкстам можна азнаёмiцца па спасылцы Перайсцi.

16 верасня 2016 г.
Мінск, Беларусь.

Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая нарада па пытаннях развіцця геранталогіі. У нарадзе прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення спецыялізаванай дапамогі Міністэрства аховы здароўя А.Л. Богдан, галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя А.С. Дуброўскі, з боку аб'яднання - прафесара А.М. Ільніцкі і К.І. Прашчаеў. Былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва, аб'яднання намаганняў у распрацоўцы стандартаў і клінічных пратаколаў герыятрычнай дапамогі, правядзення геранталагiчнай рэспубліканскай канферэнцыі ў 2017 годзе. Ліст Міністра ў адрас Старшыні грамадства ў файле.

15 верасня 2016 г.
Мінск, Беларусь.

Прафесар Кірыл Прашчаеў прыняў удзел у запісу радыёперадачы «Тэрыторыя здароўя» на радыёстанцыі «Беларусь», у якой расказаў аб сённяшнім этапе развіцця беларускай геранталогіі і сакрэтах беларускага даўгалецця. Для даведкі: радыёстанцыя «Беларусь» - адна з найбуйнейшых радыёстанцый краіны, ажыццяўляе замежнае вяшчанне на васьмі мовах.

1 верасня 2016 г.
Мінск, Беларусь.

Вырашана зрабіць рубрыку "Нататкі герантолагаў" у газеце "Медыцынскі веснік" пастаяннай. Вядучыя рубрыкі - прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў. Выпускі рубрыкі будуць ажыццяўляцца ў першы і трэці чацвер кожнага месяца. З першымі выпускамі можна азнаёміцца па спасылках Перайсцi, Перайсцi.

7-9 лiпеня 2016,
Мiнск, Беларусь.

Члены Беларускага рэспубліканскага геранаталагiчнага грамадскага аб'яднання прынялі ўдзел у VI Фестывалi нефармальной адукацыi. Прафесар Кірыл Прашчаеў i дацэнт Таццяна Аленская правялi майстар-клас "Як правільна не старэць па-беларуску". Прафесар Андрэй Iльнiцкi прадставiў праект «Нефармальная адукацыя па праблемах дэменцыi».

5 ліпеня 2016,
Мінск, Беларусь

Праект Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання "Як правільна не старэць па-беларуску" заняў першае месца па выніках народнага галасавання на Фэсце нефармальнай адукацыі.

4 ліпеня 2016,
Віцебск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне сумесна з Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Витебскома аблвыканкама правяло семінар для дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэму "Рэалізацыя сучасных прафілактычных і рэабілітацыйных практык для людзей з дэменцыяй і высокай рызыкай яе развіцця". Семінар прайшоў на базе Віцебскага дома-інтэрната для пажылых грамадзян і інвалідаў.

3 ліпеня 2016,
Вiльня, Лiтва

Выйшла інтэрв'ю з прафесарам Кірылам Прашчаевым аб выкарыстаннi народных традыцый у геранталогіі. Інтэрв'ю чытайце па спасылцы Перайсцi

3 ліпеня 2016,
Мінск, Беларусь

Выйшла інтэрв'ю з прафесарам Кірылам Прашчаевым аб этнаграфічным метадзе ў геранталогіі. Інтэрв'ю чытайце па спасылцы Перайсцi

2 ліпеня 2016,
Полацк, Беларусь

Сёння, у Дзень беларускай вышыванцы, Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае аб'яднанне сумесна з Музеем ткацтва Беларускага Паазер'я ў рамках праекта "Як правільна не старэць па-беларуску" правяло акцыю "Занятак вышыванкай як сродак рэабілітацыі". Акцыя сабрала звыш за 50 удзельнікаў.

25 чэрвеня 2016,
Мінск, Беларусь

У беларускай рэспубліканскай газеце "Культура" апублікаваны артыкул аб дзейнасці Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання. Інфармацыя па спасылцы Перайсцi

24 чэрвеня 2016,
Віцебск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала семінар "Стварэнне рэабілітацыйнага прасторы ў "Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў". Лекцыю «Агульныя пытанні медыка-сацыяльнай рэабілітацыі» прачытала дацэнт Таццяна Аленская.

19-22 чэрвеня 2016,
Тамперэ, Фiнляндыя

Прафесар А. Iльнiцкi прыняў удзел у працы 23-га Кангрэсу па геранталогіі краін Паўночнай Еўропы з дакладам "Электронны догляд за пажылым пацыентам: арыгінальная праграма для правядзення спецыялізаванага герыятрычнага агляду" у рамках сімпозіўма "Стацыянарная дапамога ў герыятрыі". Больш інфармацыі па спасылцы Перайсцi

16 чэрвеня 2016,
Орша, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала семінар "Метады прафілактыкі і рэабілітацыі пры дэменцыі ў практыцы сацыяльнага работніка" на базе Аршанскага дома-інтэрната для пажылых грамадзян і інвалідаў.

15 чэрвеня 2016,
Браслаў, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала семінар "Метады прафілактыкі і рэабілітацыі пры дэменцыі ў практыцы сацыяльнага работніка" на базе Браслаўскага дома-інтэрната для пажылых грамадзян і інвалідаў.

14 чэрвеня 2016,
Наваполацк, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала семінар "Як дапамагчы чалавеку з дэменцыяй i яго сям’i". Семінар прайшоў на базе Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

13 чэрвеня 2016,
Віцебск, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала семінар "Метады прафілактыкі і рэабілітацыі пры дэменцыі ў практыцы сацыяльнага работніка". Лекцыі і майстар-класы правялі прафесар Кірыл Прашчаеў, дацэнт Таццяна Аленская і лекар Ірына Наскова. Семінар прайшоў на базе Віцебскага дома-інтэрната для пажылых грамадзян і інвалідаў.

7-11 чэрвеня 2016,
Масква, Расія

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне сумесна з Навукова-даследчым медыцынскім цэнтрам "Геранталогія" (Масква) арганізавала стажыроўку па геранталогіі для беларускіх спецыялістаў ва ўстановах сацыяльнай абароны г. Масквы.

31 мая 2016,
Мінск, Беларусь

Прафесар Андрэй Ільніцкі правёў занятак "Старасць у радасць" у клубе "Мова нанова".
Перайсцi

13 мая 2016 г.,
Вiцебск, Беларусь.

У Віцебскай гарадской бібліятэцы імя Горкага прайшоў лекторый-трэнінг "Як правільна не старэць па-беларуску". Перайсцi

12 мая 2016 г.,
Мінск, Беларусь.

Прафесар Андрэй Ільніцкі даў інтэрв'ю газеце "Наша ніва" па праблемах геранталогіі. З інтэрв'ю можна азнаёміцца па спасылцы Перайсцi

8-9 красавіка 2016,
Гродна, Беларусь.

Члены Беларускага рэспубліканскага геранаталагiчнага грамадскага аб'яднання прынялі ўдзел у канферэнцыі па геранталогіі ў г. Гродна.

Больш інфармацыі па спасылцы Перайсцi

7 красавіка 2016 г.,
Гродна, Беларусь.

Прафесар Кірыл Прашчаеў правёў чарговую акцыю "Як правільна не старэць па-беларуску" ў г. Гродна на базе Універсітэта залатога веку.

Глядзiце iнфармацыю па спасылцы Перайсцi

6 красавіка 2016 г.,
Гродна, Беларусь.

Прафесар Кірыл Прашчаеў прачытаў лекцыю "Старэчая астэнія і спецыялізаваны герыятрычны агляд» студэнтам і выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

4 красавіка 2016 г.,
Наваполацк, Беларусь.

Прафесар Кірыл Прашчаеў правёў лекторый-трэнінг "Як правiльна не старэць па-беларуску" ў гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Лекторый сабраў звыш 50 удзельнікаў

28 сакавіка - 1 красавіка 2016 г.,
Віцебская вобласць, Беларусь

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала стажыроўку для расійскіх спецыялістаў па тэме «Перадавыя тэхналогіі сацыяльнай работы з людзьмі з псіхафізічнымі асаблівасцямі». Стажыроўка праходзіла на базе ўстаноў сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці.

29 студзеня 2016 г.,
Мiнск, Беларусь.

Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне сумесна з праектам "Мова нанова" падрыхтавала беларуска-рускі слоўнік "Здаровае старэнне".

Яго Вы можаце паглядзець па спасылцы Перайсцi

2015 г.

Перайсцi

2013-2014 гг.

Перайсцi

Web-master Олейниц Э. В.