Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Праўленне

Старшыня Праўлення

Ільнiцкi Андрэй Мiкалаевiч – доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Ільнiцкi Андрэй Мiкалаевiч

Нарадзіўся ў 1973 годзе.

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2007). З’яўляецца загадчыкам кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агентства (г. Масква).

Пад кіраўніцтвам А.М.Iльнiцкага распрацавана арыгінальная канцэпцыя антыўзроставай медыцыны, ён унёс значны ўклад у развіццё медыцынскай рэабілітацыі хворых пажылога ўзроста, медыцынскай і сацыяльнай геранталогіі, асабліва - сіндрома старэчай астэніі, сіндромаў герыятрычнага каскаду і герыятрычнага агляду. Практыкуючы ўрач-тэрапеўт, герыятр. Пад кіраўніцтвам А.М.Iльнiцкага абаронена 3 докторскіх і 7 кандыдатскіх дысертацый.

Намеснiк галоўнага рэдактара навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдкалегii часопiса «Поспехi геранталогii», «Врач» (Расійская Федэрацыя), «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта» (Рэспубліка Беларусь).

Вядзе актыўную міжнародную дзейнасць, судзейнічаў умацаванню ўзаемаадносін паміж беларускімі герантолагамі і Інстытутам праблем старэння ААН (Мальта), універсітэтам імя Масарыка ў Брно (Чэхія), Санкт-Пецярбургскім iнстытутуам бiярэгуляцыi i геранталогii (Расія), універсітэтам г. Санта-Елена (Эквадор).

З'яўляецца аўтарам больш чым 350 навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны.

Першы намеснiк Старшынi

Прашчаеў Кірыл Іванавіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Прашчаеў Кірыл Іванавіч

Нарадзіўся ў 1973 годзе.

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2005). Першы грамадзянін Рэспублікі Беларусь у яе гісторыі, які абараніў доктарскую дэсертацыю па спецыяльнасці “геранталогія і герыятрыя”. Заснавальнік і дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра “Геранталогія” (г. Масква, Расійская Федэрацыя). На працягу 5 год працаваў у Белгародскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў адну з буйнейшых на постсавецкай прасторы навуковую школу ў галіне герыятрыі, асноўным накірункам якой з’яўляецца феномен палімарбінасці пры паталогіі сталага ўзросту. Пад кіраўніцтвам К.І. Прашчаева абаронена 2 докторскіх і 12 кандыдатскіх дысертацый.

Галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдкалегii часопiса «Поспехi геранталогii». Распрацоўшчык тэорыі этнамедыцыны (на беларускім фальклорным матэрыяле), мае навуковыя працы па гісторыі медыцыны Беларусі.

З'яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны. Найбольш вядомыя – «140 тэзісаў аб артэрыяльнай гіпертэнзіі» (Мінск, 2004), «Выбраныя лекцыі па герыятрыі» (Санкт-Пецярбург, 2007), «Прафілактычная нейраімунаэндакрыналогія» (Санкт-Пецярбург, 2008), «Тэрапеўтычнае асяроддзе ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў» (Масква, 2013), «Прафiлактыка эйджызму ў стацыянарных сацыяльных установах» (Масква, 2016).

Вучоны сакратар

Аленская Таццяна Леанідаўна

Аленская Таццяна Леанідаўна кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт

У 1999 г. з адзнакай скончыла Віцебскі дзяржаўны медзіцынскі ўніверсітэт. З 1999 па 2003 г.г. праходзіла навучанне ў аспірантуре пры кафедры факультэцкай тэрапіі. Была выканана і паспяхова абаронена ў лютым 2004 г. кандыдатская дысертацыя.

Аленская Т.Л. неаднаразова выступала з дакладамі на канферэнцыях маладых навукоўцаў і студэнтаў ВДМУ, навукова-практычных рэспуб-ліканских і міжнародных канферэнцыях, прысвечаных актуальным пытанням рэабілітацыі, кардыялогіі, праблемам сталага ўзросту (Германія, Польшча, Расія, Беларусь).

У 2013 годзе праходзіла стажыроўку ў Федэральнай дзяржаўнынай бюджэтнай установе «Санкт-Пецярбургскі навукова-практычны цэнтр медыка-сацыяльнай экспертызы, пратэзавання і рэабілітацыі інвалідаў ім. Г.А. Альбрэхта» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі (ФГБУ СПб НЦЭПР ім. Г.А. Альбрэхта Мінпрацы Расіі).

З'яўляецца аўтарам і сааўтарам 139 навуковых артыклаў, 1 інструкцыі на метад, 2 рацыяналізатарсіх вынаходак, 1 манаграфіі (у сааўтарстве), трох навучальных дапаможнікаў.

З 2001 па 2003 г. навучалася на факультэце псіхалогіі і педагогікі вышэйшай медыцынскай школы пры ВДМУ. З верасня 2013 г. па студзень 2015 г. - загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры, са студзеня 2015 - загадчык ка-федры медыцынскай рэабілітацыі.

Выканаўчы дырэктар

Грачыха Вольга Трафімаўна

Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Арганізацыя і кіраванне міжнароднай дзейнасцю".

Намеснік выканаўчага дырэктара па развіццю

Жанна Комарова

Камарова Жанна Уладзіміраўна

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прафесійная дзейнасць:

1998 г. – заснавальнік і маркетынг-дырэктар газеты «Пераходны ўзрост».

2001 г. – дырэктар і галоўны рэдактор часопіса «Тэхналогіі перапрацоўкі і ўпакоўкі».

2003 г. – дырэктар УП «Новыя ідэі», галоўны рэдактар часопіса «Інтэлектуальны капітал».

З 2005 г. і па цяперашні час – галоўны рэдактар часопіса «Навука і інавацыі» РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука».

Падчас працы на выдавецкай ніве арганізавала і правяла 4 міжнародных канферэнцыі па інавацыйнай і экалагічнай тэматыцы, а таксама дзесяткі практыкумаў, семінараў, у тым ліку па інтэлектуальнай уласнасці.

Заснавальнік і арганізатар рэспубліканскага конкурса «Тэхнасфера», у якім вядучыя прадпрыемствы краіны спаборнічаюць за права называцца лепшым інавацыйным прадпрыемствам.

Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Лаурэат прэміі «Залатое пяро».

Актыўны прапагандыст ідэй сучаснай геранталогіі, функцыянальнага даўгалецця, здаровага ладу жыцця.

Намеснік выканаўчага дырэктара па працы ў Віцебскай вобласці

Барун Алена Мікалаеўна

Барун Алена Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

У 1999 г. з адзнакай скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. по специальности «Айчынная гісторыя». З 2009 па 2013 г. праходзіла навучанне ў аспірантуре УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С. Пушкіна». У 2015 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук.

З 1999 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, з лютага 2017 года - на пасадзе загадчыка кафедры фізічнай культуры і спорту. З сакавіка 2016 г. уваходзіць у склад рабочай групы па пытаннях развіцця і папулярызацыі фізічнай культуры і спорту ў Полацкім раёне пры Полацкім Раённым Выканаўчым камітэце. Член Рэспубліканскага Вучэбна-метадычнага аб'яднання па адукацыі ў галіне фізічнай культуры.

Падрыхтавала каля 30 публікацый (навуковыя і вучэбна-метадычныя), у тым ліку вучэбна-метадычные рэкамэндацыі, тэзісы дакладаў на навуковых канферэнцыях, артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках. Прымала удзел у 24 навукова-тэарэтычных канферэнцыях і семінарах, 3 навуковых стажыроўках у Польшчы, Літве і Латвіі, удзельнічала у працы па чатырох навуковых дзяржбюджэтных тэмах.

Web-master Олейниц Э. В.